Бой за вёску Сідаравічы

11 ліпеня 1941 года фашысцкія войскі пераправіліся праз Днепр ў раёне ст. Барсукі і ўклініліся ў нашу абарону каля вёсак Следзюкі —Сідаравічы — Прыбярэжжа. У 14 гадзін варожы батальён пяхоты з танкамі і бронемашынамі, падтрыманы дэсантам, які высадзіўся ля вёсак Косцінка і Махава, захапіў в. Сідаравічы і пачаў пашыраць у гэтым раёне плацдарм.
Камандзір 747-га стралковага палка падпалкоўнік А.В.Шчаглоў дакладваў, што ў раёне Сідаравічаў з’явіліся буйныя варожыя сілы. Генерал-маёр М.Ц.Раманаў зага-даў яму знішчыць фашыстаў, перашкодзіць пераправе, вызначыць сілы і намер праціўніка. Падпалкоўнік Шчаглоў сфарміраваў
зводны атрад на чале з начальнікам штаба палка маёрам Г.І.Зла-таўстаўскім.
Палітруком быў назначаны I.А.Берук. Атрад уключаў у сябе стралковы батальён курсантаў палкавой школы, дзве артылерыйскія батарэі, дывізіён 493-га артылерыйскага палка, а таксама развед-атрад капітана М.В.Мяцельскага. Трэба было дзёрзка контратакаваць пераўзыходзячыя сілы ворага.
На світанні 12 ліпеня атрад Златаустаўскага скрытна заняў
зыходнае становішча ля паўднёвай ускраіны в. Слабодка. Нечакана для ворага наша артылерыя і мінамёты адкрылі моцны сканцэнтраваны агонь па мотапяхоце і танках праціўніка. Пяхота і разведчыкі ўварваліся ў Сідаравічы, няшчадна знішчаючы фашыстаў. Вораг адступіў да Дняпра, але на наступны дзень падрыхтаваўся да адказнага ўдару, сканцэнтраваўшы свае танкі і пяхоту на заходнім узлеску ля Сідаравічаў.
Атаку ворагі пачалі з моцнай артпадрыхтоўкі. Зараўлі маторы танкаў, у паветры з’явіліся бамбардзіроўшчыкі. Да 40 танкаў і каля палка пяхоты рушылі па двух кірунках: па прасёлкавай дарозе з Сідаравічаў на Нядашава і па Гомельскай шашы на Магілёў. Завязаўся жорсткі бой, які пераходзіў у рукапашны.
У баях пад Сідаравічамі вызначылася першая кулямётная рота 1-га батальёна пад камандаваннем старшага лейтэнанта Бордуна. Сам ён у разгар бою быў кантужаны і паранены, але калі апрытомнеў, заўважыў, што змоўк апошні кулямёт. Камандзір пусціў у ход гранаты. Апошняй падарваў сябе і абступіўшых яго гітлераўцаў.
Амаль поўнасцю загінуў разлік адной з гармат: у жывых застаўся толькі паранены Варанкоў. Да апошняй хвіліны ён вёў агонь.
На станіне гарматы памёр смяротна паранены палітрук Аляксандр Паўлавіч Смірноў, падбіўшы перад гэтым два варожыя танкі.
Салдат Крылоў на трафейнай бронемашыне ўварваўся ў стан ворага і раздавіў варожую гармату разам з немцам!
Напружанне бою дасягнула крытычнага моманту, калі на правы фланг, дзе абараняліся курсанты палкавой школы, прарваліся танкі праціўніка. Усё патанула ў дыме і агні. Дзень стаў падобны на ноч. Маёр Златаустаўскі быў сур’ёзна паранены, але поле бою не пакідаў. Па яго загаду на правы фланг была накіравана процітанкавая батарэя. Курсанты палкавой школы, прапусціўшы танкі праз свае акопы, падбілі тры з іх. Варожая атака захлынулася.
13 ліпеня бой без перапынку працягваўся 10 гадзін. За два дні воіны 747-га палка разам з артылерыстамі 493-га артпалка падбілі і спалілі да 20 танкаў, знішчылі 30 аўтамашын і бензазапраўшчыкаў, шмат гармат і мінамётаў праціўніка. Значныя страты панёс і атрад Златаустаўскага. Пад покрывам ночы ён адышоў на зыходныя па-
зіцыі свайго палка. Сам Златаўстаўскі быў накіраваны ў шпіталь.
Крыху пазней ён трагічна загінуў пры спробе прарвацца з акупіраванага немцамі Магілёва.


I.Ф. Гуркоў,
в.Сідаравічы.