І будзе неба над зямлёй…

Аб светлай будучыні клапоцяцца
палітыкі,
аб светлым мінулым — гісторыкі,
аб светлым цяперашнім — журналісты.
Жарко Петан.

5 мая ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца Дзень друку. З гэтай нагоды напярэдадні свята ўрачыстае мерапрыемства было наладжана ўпраўленнем ідэалагічнай работы аблвыканкама.

У гарадскім Доме культуры ў той дзень сабраліся рэдактары газет, ідэолагі, журналісты, прадстаўнікі радыё, тэлебачання, тыпаграфіі і г.д.

Пачынаючы ад выхаду вядучых і артыстаў, якія ў тэатралізаванай дзеі расказалі аб нялёгкай, адказнай працы журналістаў, і далей па ходу мерапрыемства — усё было зроблена з густам. Адчувалася, што арганізатары прыклалі максімум намаганняў, каб падараваць сапраўднае свята людзям, што працуюць у бесперапынным рытме, знаходзячыся на перадавой як і ў буднія, так і ў выхадныя дні.

Шчырыя віншаванні работнікам СМІ, радыё і тэлебачання адрасаваў намеснік старшыні аблвыканкама В.А.Малашка, адзначыўшы вялікую ролю іх у інфармаванні насельніцтва аб важнейшых падзеях у палітычным, эканамічным, сацыяльна-культурным жыцці краіны, разам з тым фарміраванні сацыяльнай актыўнасці асобы на сучасным этапе, захаванні міру і спакою ў дзяржаве.

— Тыражы газет на Магілёўшчыне павялічваюцца, тэлевізійнае маладзёжнае ток-шоу стала папулярным у краіне, маюцца і іншыя дасягненні, а гэта значыць ёсць крокі наперад, — падкрэсліў В.А.Малашка, пажадаўшы далейшага развіцця і поспехаў ва ўсіх справах. Ганаровыя граматы аблвыканкама і Падзячныя пісьмы прадстаўнікам СМІ былі ўручаны за самаадданую працу і ўклад у рознабаковае інфармаванне насельніцтва.

“Людзей неабыякавых да лёсу роднага краю” сардэчна павіншаваў са святам начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама А.М.Кунцэвіч. Словы падзякі былі таксама выказаны ідэалагічным работнікам, якія, як было заўважана, працуюць у адной звязцы з журналістамі, супрацоўнікамі радыё і тэлевяшчання.

Сярод уручаных узнагарод Ганаровую грамату ўпраўлення ідэалагічнай работы абл-выканкама “За рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, творчы падыход да работы з інтэрнэт-сайтам выдання” атрымала рэдакцыя нашай газеты “Прыдняпроўская ніва”.

Да слова сказаць, узнагарод было шмат і вельмі прыемна, што праца работнікаў сродкаў масавай інфармацыі адзначана ў розных накірунках дзейнасці. Мы таксама атрымалі Падзячнае пісьмо ад кіраўніцтва Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Узнагароды важкія, а гэта абавязвае прыкладаць яшчэ больш намаганняў для таго, каб рэалізаваць усе планы і зрабіць газету яшчэ больш запатрабаванай.

Што датычыць найбольш яркіх момантаў, то безумоўна кранула сэрца выступленне мнага-дзетнай сям’і Рубан, якую ўзяло пад сваё крыло ўпраўленне ідэалагічнай работы аблвыканкама. Выказваючы словы падзякі за дапамогу А.М.Кунцэвічу і калектыву, маці і дзеці падаравалі прыгожую карціну, на якой адлюстравалі ўвесь сэнс сказаных слоў: “Вы з’яўляецеся для нас ангеламі”. Яшчэ адзін падарунак — вясёлы танец пад песню са словамі: “Будзе неба над зямлёй цудоўным, мы яго афарбуем рознымі колерамі…”.

Сапраўды сімвалічны выраз, бо хто як не журналісты робяць усё магчамае, каб гэты свет стаў яшчэ прыгашэйшым.

Як ужо гаварылася, у цэлым было шмат цікавага, у тым ліку, вялікая колькасць намінацый, добраму настрою садзейнічалі канцэртныя нумары, падабраныя з асаблівым густам.

Застаецца толькі падзякаваць арганізатарам і пажадаць нам усім як мага больш такіх цудоўных хвілін радасці.

Святлана ДЗЯДУШКА.
Фота Алены САВІЦКАЙ.

Добавить комментарий


YouTube
Instagram
Telegram
VK
VK
OK
Tiktok