Вершы вучняў 10 класа ДУА “Кадзінская СШ” Эрнандэса ЛЭЙМІ і Вікторыі КУЛЬГАЎЧУК
Жыццё
Жыццё — гэта толью імгненні,
Якія так ярка і хутка ляцяць.
Жыццё — гэта сэрцаў імкненні,
Што праз стагоддзі імчаць.
Жыццё вызначае адказнасць
За блізкіх сваіх і сяброў.
Жыццё — гэта наша сумленне,
Што душу трывожыць праз сполахі сноў.
Жыццё пралятае, як птушка, імкліва,
А кнігі жывуць у пакаленнях людзей:
Як пуцяводная зорка для кожнага,
Як сведкі маўклівыя значных падзей.
Толькі кнігі, паверце, навекі
Напоўняць вас сэнсам жыцця.
Толькі кнігі, як добрыя лекі,
Душы людскія вярнуць з небыцця.
Эрнандэс ЛЭЙМІ,
вучань 10 класа
ДУА “Кадзінская СШ”.
Кніга
Кніга — гэта сябар наш,
Ва ўсім нам дапаможа.
На пытанні даць адказ —
У імгненне зможа.
Кніга ўсмешку можа падарыць,
Да душы нясмела дакрануцца,
І ды патаемных мар тваіх
Крылом надзеі лёгка дацягнуцца.
Кніга — наш падручнік
Жыцця і спазнанняў.
Кніга — наш настаўнік,
Што заўсёды з намі.
Вікторыя КУЛЬГАЎЧУК,
вучаніца 10 класа
ДУА “Кадзінская СШ”.