Юнакам і дзяўчатам Магілёўскага раёна ўручылі першы і галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
У рамках рэспубліканскай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі”, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у зале пасяджэнняў райвыканкама 19 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў юнакам і дзяўчатам — навучэнцам школ раёна.
Выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця атрымалі першыя і галоўныя дакументы ў сваім жыцці.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня Магілёўскага райвыканкама Д.Д.Гобараў, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама А.Б.Заблоцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л.В.Алекса, начальнік аддзела па справах моладзі А.М.Купцова, старшыня райсавета ветэранаў А.Я.Цароў, начальнік аддзела па грамадзянству і міграцыі Магілёўскага РАУС П.А.Пушкароў, выконваючы абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” А.У.Строганаў, старшыня Магілёўскага раённага Савета ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя ” I. А. Сапожнікава.
Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь. На відэаслайдах фрагменты гістарычных месцаў і краявідаў роднай краіны.
Віншуючы са значнай падзеяй у жыцці, старшыня Магілёўскага райвыканкама Д.Д.Гобараў адзначыў, што атрымліваючы пашпарт, маладыя людзі становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны з усімі прапісанымі ў Канстытуцыі правамі і абавязкамі. Разам з тым перад моладдзю адкрыты ўсе магчымасці: атрымліваць адукацыю, дасягаць пастаўленай мэты, жыць і пра-цаваць на карысць грамадства.
I вось наступіў самы ўрачысты хвалюючы момант — уручэнне пашпартоў. Лепшыя вучні школ раёна атрымалі першы галоўны дакумент з пажаданнямі і надалей заставацца актывістамі ў грамадскім жыцці і добра вучыцца.
Ад імя ўсіх школьнікаў вучаніца I ДУА “Княжыцкая сярэдняя школа” Марыя Гарбаценка запэўніла прысутных, што заўсёды моладзь будзе цаніць слаўныя традыцыі нашчадкаў, вучыцца на лепшых прыкладах бацькоў і дзядоў. Яна падзякавала кіраўніцтва райвыканкама за клопат і падтрымку, што дазваляе навучэнцкай моладзі развіваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці.
У гэты дзень у зале сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў, ветэраны, моладзь, самыя юныя жыхары раёна. Захоўваючы добрыя традыцыі прыёму ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, адбылося ўрачыстае павязванне піянерскіх гальштукаў.
Таксама ў гэты дзень адбылася яшчэ адна значная падзея — прадстаўнікі школ раёна былі прыняты ў рады ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Значкі і членскія білеты ім уручылі выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ’ Арцём Строганаў і старшыня раённага Савета ветэранаў А. Я. Цароў.
Начальнік адцзела па справах моладзі А.М.Купцова ўзнагародзіла пераможцаў раённага маладзёжнага праекта “Я з кнігай адкрываю свет!”, які быў прысвечаны Году кнігі.
У час мерапрыемства для прысутных прагучалі песні ў выкананні вядомых у раёне салістаў Паліны Бадзеевай і Андрэя Рахманько.
Алег ДЗЯТЛАЎ.
Фота аўтара.