Александр Казеко “Шэсцьдзесят восем гадоў — ды не так і багата”
Шэсцьдзесят восем гадоў — ды не так
і багата,
Як ліхія часіны прайшлі.
Колькi вёснаў таму адгрымелі гарматы
На маёй беларускай зямлі.
Нібы стогн на бары, гулка рэха блукае
Па мясцінах мінулых баёў.
Быццам нехта нябачны дагэтуль шукае,
Хто з далёкай вайны не прыйшоў.
А зязюля адвечную песню спявае,
У нябыт адлятаюць гады.
I бязлітасна час назаўсёды хавае
Ліхалецця былога сляды.
У гэтым сутнасць быцця: да жывога жывое
Паімкнецца як вечнасць па хвалях жыцця.
Толькі ў памяці сэрца, у думках былое
Хай жыве і набатам гучыць без канца!