Газета «Бабруйскае жыццё» сёння адзначае 95-годдзе

Газета «Бабруйскае жыццё» сёння адзначае 95-годдзе. Увесь гэты час выданне бесперапынна расказвае жыхарам і гасцям раёна пра падзеі рэгіёна і краіны.

загружено“Наша галоўнае дасягненне ў тым, што, нягледзячы на існаванне ў горадзе пяці ці шасці газет, «Бабруйскае жыццё» не толькі захавала, але і павялічыла сваю аўдыторыю. А гэта значыць, што людзі давяраюць нашай інфармацыі, — расказвае Аляксандр Казак, галоўны рэдактар выдання. — А яшчэ мы змаглі захаваць традыцыі сваіх папярэднікаў. Так, штомесяц мы выдаём літаратурную старонку «Вясна», якую пачаў выпускаць Міхась Лынькоў — адзін з першых нашых рэдактараў”.

За час існавання газета нямала зрабіла для раёна. Так, дзякуючы размешчаным тут публікацыям Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прысвоена імя вядомага ў першай палове ХХ стагоддзя хірурга Уладзіміра Марзона, а гарадской бібліятэцы № 4 — імя пісьменніка Барыса Мікуліча.

“Думаю, пацвярджэнне таго, што мы патрэбны чытачам, — іх лісты, якіх у рэдакцыю прыходзіць нямала, — працягвае суразмоўца. — Цяпер, праўда, канверты дасылаюць рэдка, затое шэраг паведамленняў пакідаюць на нашым сайце. Мы нават зрабілі спецыяльную рубрыку «Думкі онлайн».

Сёння супрацоўнікаў газеты чакае многа віншаванняў, а заўтра яны зноў возьмуцца за падрыхтоўку новых цікавых матэрыялаў.

«Рэспубліка»

Добавить комментарий


YouTube
Instagram
Telegram
VK
VK
OK
Tiktok