Руплівыя людзі па Нёмну, Дняпру,
У хаце цымбалы твае залатыя –
Усё гэта Радзіма, мая Беларусь.
Мая Беларусь, ты шмат гора спазнала
У нягодах нашэсця фашыстаў ліхіх.
Ты выжыла, мову сваю захавала,
Аблітая кроўю сыноў дарагіх.
Радзіма — адзіная ў свеце краіна,
Дзе хочацца сэрцам прыпасці да ног
Тваіх змагароў за свабоду Айчыны,
Тварыць сёння справы ў гонар ix перамог.
Насустрач жыццю нашы людзі імкнуцца,
Працуюць з натхненнем, з аддачай машын.
Нам нельга спыніцца i позна прачнуцца,
Бо страцім свабоду, павагу краін.
Квітней, Беларусь жа, у мірных праявах,
Нясі на ўвесь свет Незалежнасці сцяг,
Бо сцяг Незалежнасці — гонар Дзяржавы,
І поспехаў новых вялікі працяг.
В.І.Малініч,
аг.Сідаравічы.