Цудоўнай мелодыяй у сэрцах – любоў да роднага краю

_MG_5612_Завіруха, якая мяла з раніцы ў суботу, не перашкодзіла пераможцам конкурсу “У маім краі – гісторыя раёна” дабрацца да рэдакцыі газеты з розных вёсак. Ва ўтульнай, не па надвор’ю цёплай, атмасферы адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне творчых людзей, даслаўшых нам свае цікавыя апавяданні, вершы, малюнкі. Папярэдадне галоўны рэдактар газеты Святлана Дзядушка расказала аб тым, як працуе калектыў, падзяліўшыся планамі і задумкамі, што датычыць новых праектаў._MG_5624__Пераможцы былі вызначаны ў намінацыях: “Лепшы малюнак”, “Лепшае апавяданне, верш” і “Лепшы фотаздымак”._MG_5634_Першае месца адзінагалосна прысуджана вучням Кадзінскага філіяла ДУА “Магілёўская раённая дзіцячая школа мастацтваў імя Л.Л.Іванова”, малюнкі якіх ураджваюць праўдзівасцю жыцця і пэўным прафесіяналізмам, нягледзячы на тое, што мастакам па 8-9 гадоў._MG_5635__Відавочна, што тут вялікая роля кіраўніка – настаўніцы філіяла Кацярыны Беразоўскай, якая навучыла дзяцей перадаваць прыгажосць родных краявідаў у фарбах. Кацярыне Беразоўскай уручана Ганаровая грамата рэдакцыі газеты і сувенір. Падарункі перададзены дзевяцігадовым Ягору Баценку, Кіму Храпавіцкаму, Стасу Крыцкаму і васьмігадовым Аляксею Кабзарэнку, а таксама Ангеліне Валчковай._MG_5640__Другое месца занялі вучні гэтага ж філіяла, якім прывівае любоў да мастацтва настаўніца Галіна Гулева. Кіраўнік і выхаванцы Анастасія Сарадоева, Глеб Пруднікаў, Марыяна Рассолава, Глеб Белосаў, Іван Шамсуддзін атрымалі грамату і падарункі._MG_5644__Цікавае апавяданне пра вёску Лежнеўка, яе краявіды, з успамінамі пра дзяцінства і маладосць, прыгожых працавітых людзей даслала на конкурс жыхарка вёскі Новае Пашкава Зоя Міронаўна Марчанка, якой і было прысуджана першае месца з уручэннем Ганаровай граматы і падарунка. Настаўніца ДУА “Вендаражскі НПК ДС-СШ” Вікторыя Кавалеўская расказала пра гсторыю вёскі Дубінка ў цудоўным вершы, за што ўзнагароджана граматай і падарункам._MG_5649Пераможцай у намінацыі “Лепшае апавяданне” сярод школьнікаў заслужана стала вучаніца 10 класа ДУА “Дашкаўская СШ” Ірына Багамазава. Веданне беларускай мовы і гісторыі сваёй вёскі, замілаванне прыгажосцю родных мясцін – усё гэта дапамагло перадаць шчымлівую любоў да мілага сэрцу куточка, дзе Ірына нарадзілася, жыве і вучыцца.

«Начны млын»

Ягор Баценка.  «Начны млын»

IMG_9162_

Аліна Буськіна. «…Сэрцу мілыя прасторы»

Вельмі парадавала, што ўдзел у нашым конкурсе прынялі і фотааматары, даслаўшыя здымкі краявідаў у розныя поры года. Уручаючы падарункі вучаніцы 10 класа ДУА “Усходаўская СШ” Аліне Буськінай і вучню 11 класа ДУА “Дашкаўская СШ” Дзянісу Ганькову, галоўны рэдактар газеты пажадала, каб гэтыя першыя ўзнагароды натхнілі іх на ўдасканальванне майстэрства і пераходу захаплення на прафесійны ўзровень.Вельмі добрыя ўраджанні пакінулі цудоўныя замалёўкі “Жывапісныя мясціны” і “Шлях да Храма” вучняў 5 “Б” класа ДУА “Кадзінская СШ” Вікторыі Яршовай і Ягора Троцкага, за што аўтары атрымалі сувеніры.

Падведзены вынікі яшчэ аднаго конкурса, які адкрыў новыя імёны таленавітых людзей. Галоўнае ж – цудоўнай мелодыяй у сэрцах прагучала любоў да роднай зямлі, павага да продкаў, роднай мовы.

Мы дзякуем усім удзельнікам і спадзяемся на новыя цікавыя сустрэчы.

Святлана СВЯТЛОВА.

Фота Юліі МАРКОВІЧ.

Добавить комментарий


YouTube
Instagram
Telegram
VK
VK
OK
Tiktok