Арыентацыя на чытача

Правядзенне Дня рэдактара для кіраўнікоў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі вобласці ўвайшло ў сістэму і стала своеасаблівай метадычнай дапамогай у рабоце. Такія семінары карысныя як у плане зносін з калегамі, так і ў сэнсе знаёмства з новымі формамі і метадамі работы, тым самым – набыцця вопыту.

На гэты раз Дзень рэдактара прайшоў у горадзе Шклове, дзе сабраліся галоўныя рэдактары інфармацыйнага агенства “Магілёўскія ведамасці”, газет “Зямля і людзі”, “Веснік Магілёва”, “Ударны фронт”, “Зара над Друццю”, “Сельскае жыццё”, “Прыдняпроўская ніва”, “Трудовая слава”, “Святло Кастрычніка”.день редактора 034Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч і начальнік упраўлення ідэалагічнай работы – начальнік аддзела па рабоце са СМІ і развіццю паліграфіі Алена Дзівакова.

Праводзячы экскурсію па рэдакцыі газеты “Ударны фронт”, галоўны рэдактар Павел Савельеў расказаў аб развіцці ўстановы, планах і перспектывах. Асаблівую ўвагу прыцягнуў так званы цэнтр аператыўнай паліграфіі з сучасным абсталяваннем, што дазваляе аказваць паслугі прадпрыемствам і насельніцтву (друкаваць календары, блакноты, буклеты, фотаздымкі і інш.), а гэта значыць павышаць даходы рэдакцыі.день редактора 042Відавочна, што добрая матэрыяльная база і кадравы патэнцыял, сайт газеты – усё гэта садзейнічае павышэнню аўтарытэта выдання і прыцягненню новых чытачоў.

Да таго ж, у памяшканні райвыканкама, дзе знаходзіцца рэдакцыя, з’явілася і сваё тэлебачанне. Тое, што расказала галоўны рэдактар установы “Рэдацыя раённага тэлевяшчання “Тэлекампанія Шклоў” Любоў Савельева і што ўбачылі на экране, прыемна ўразіла прафесійнай падачай матэрыялу як на рускай, так і на беларускай мовах.день редактора 018У рамках мерапрыемства журналісты сустрэліся са старшынёй Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Бойкам. Кіраўнік раёна расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, падзяліўся новымі праектамі і нават расказаў павучальныя гісторыі з жыцця. Што датычыць падтрымкі СМІ, то Аляксандр Бойка лічыць гэта важным аспектам і, зноў жа, паабяцаў, што райвыканкам будзе закупляць ў рэдакцыі прадукцыю паліграфіі.день редактора 032_1Пачынаючы работу круглага стала “Рэгіянальная прэса: сучасны стан і перспектывы развіцця”, мадэратар Алена Дзівакова звярнула ўвагу на важкую ролю прэсы ў жыццядзейнасці краіны не толькі як інфарматара, але і выхавальніка, які фарміруе грамадскую думку аб падзеях і з’явах у нашым жыцці.день редактора 097У часы высокіх тэхналогій і распаўсюджвання інтэрнэту, друкаваныя СМІ працягваюць утрымліваць трывалыя пазіцыі, сведчаннем чаго з’яўляюцца прыведзеныя статыстычныя дадзеныя. Так, калі для 90,1% жыхароў Магілёўскай вобласці крыніцай інфармацыі з’яўляецца тэлебачанне, то 83,9% (амаль столькі ж) аддаюць перавагу газетам. Больш 50% жыхароў бяруць інфармацыю з сацыяльных сетак і 44% – з радыё.

Як бачна, друкаванае слова мае вагу, на што звярнула ўвагу Алена Дзівакова. Як было сказана, найважнейшай задачай для журналістаў на сучасным этапе з’яўляецца павышэнне прафесійнай кваліфікацыі, што і ставіцца мэтаю семінараў.

У працяг тэмы вопытам работы падзяліліся галоўныя рэдактары інфармацыйнага агенства “Магілёўскія ведамасці”, газет Шклоўскага, Бялыніцкага і Магілёўскага раёнаў.

У працэсе абмяркоўвалі новыя формы і метады работы па ўзаемадзеянні з чытачом, пытанні камп’ютарнай вёрсткі і дызайну газеты, аднаўлення сайта і інш. Былі цікавыя знаходкі і актуальныя прапановы.

Наша газета прадставіла праект “Літаратурна-музычная гасцёўня”, які выклікаў жывы інтарэс у прысутных. Акрамя таго мы падзяліліся напрацоўкамі, што датычыць папулярызацыі газеты сярод насельніцтва (правядзенне Дзён падпісчыка, конкурсаў, віктарын, сустрэч з чытачамі).

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама падкрэсліў эфектыўнасць такой формы работы як Дзень рэдактара. Станоўчая адзнака была дадзена дзейнасці газеты “Ударны фронт”, якая стала пляцоўкай для вучобы і павышэння кваліфікацыі журналістаў.

Андрэй Кунцэвіч адзначыў перспектывы ў развіцці СМІ, разам з тым унёс прапановы наконт арыентацыі на чытача і прыцягнення моладзі, выкарыстоўваючы новыя формы работы, а таксама інтэрнэт-сайт.

Акцэнтуючы ўвагу на пытанні кадравай палітыкі, начальнік галоўнага ўпраўлення падкрэсліў, што кіраўнік рэдакцыі павінен пастаянна ўдасканальваць узровень сваіх ведаў, бо менавіта ад якасці падрыхтоўкі і кампетэнтнасці, добрасумленных адносін да службовых абавязкаў залежыць у многім прафесіяналізм усёй дзяржаўнай службы, аўтарытэт у грамадстве і ў кожнага грамадзяніна.

У рамках мерапрыемства журналісты наведалі ААТ “Папяровая фабрыка “Спартак” і іншыя аб’екты на тэрыторыі раёна.

Праграма Дня рэдактара была насычанай, цікавай і, безумоўна, стала яшчэ адной старонкай пазнанняў для ўдзельнікаў семінара.

Святлана ДЗЯДУШКА.

Фота Паўла САВЕЛЬЕВА.

Добавить комментарий


YouTube
Instagram
Telegram
VK
VK
OK
Tiktok