– 2016-ы, які праходзіць пад эгідай Года культуры, павінен стаць асаблівым не толькі ў сэнсе развіцця мастацтва, але і падняцця на самы высокі ўзровень духоўнасці і самаўдасканалення асобы. Культура закранае ўсе сферы жыццядзейнасці – гэта, у першую чаргу, паводзіны чалавека, яго кругагляд, адносіны да акружаючага асяроддзя, пазіцыя грамадзяніна.
Тым не менш, многа яшчэ прадстаіць зрабіць, а самы галоўны вынік будзе дасягнуты тады, калі дамы будуць акружаць кветнікі, а тэрыторыі каля іх – радаваць вочы прыгажосцю ўладкавання.
Сёлета мы плануем добраўпарадкаваць аграгарадок Махава, дзе пройдзе свята “Дажынкі”. У цэлым жа будзем праводзіць маштабныя работы пад дэвізам: “Парадак усюды і ва ўсім!” У тым ліку вельмі важным участкам дзейнасці будзе з’яўляцца барацьба з негатыўнымі з’явамі – п’янствам і алкагалізмам, наркаманіяй, сіроцтвам пры жывых бацьках. З гэтай мэтай накіруем яшчэ большыя намаганні на прыцягненне моладзі да заняткаў спортам.
Вядома ж, галоўная наша мэта – вырасціць багаты ўраджай, нездарма гавораць: “Будзе хлеб – будзе і песня!”
Што датычыць развіцця культуры ў раёне, то падтрымка таленавітай моладзі, аказанне дапамогі ва ўмацаванні матэрыяльнай базы ўстаноў культуры будзе заўсёды з’яўляцца адным з прыярытэтных накірункаў у рабоце райвыканкама.
Культура нясе вялізарны творчы патэнцыял, неабходны для росту і руху наперад, што, безумоўна, павінна садзейнічаць рэалізацыі цікавых праектаў і рашэнню ўсіх пастаўленых задач.