МОЙ СЯБАР ЗАХВАРЭЎ
“Беражыце ў сабе чалавечае!” – гэты заклік павінен стаць галоўным для нашага часу. Не дакранайцеся да наркотыкаў! Беражыцеся СНІДу – усё гэта мы чуем па тэлебачанні, радыё, у школе. Сёння тысячы людзей ва ўсім свеце паміраюць ад СНІДу. СНІД – гэта вынік, так бы мовіць, забойца нумар два. Забойца нумар адзін – наркаманія.
А што рабіць, калі СНІДам захварэў твой сябар? Страшна нават падумаць аб гэтым. Хачу, каб мой сябар быў здаровы, чысты душой, думкамі. А калі ўсё ж такі захварэў? Я не хацеў бы, каб гэта здарылася нават у сне. А калі так? Для мяне гэта боль, не хопіць слоў, каб выказаць мае пачуцці… Але я павінен быць моцным, каб глядзець праўдзе ў вочы. Ці вінаваты мой сябар? Так, ён набыў гэту хваробу за свае ўчынкі, схільнасць да наркотыкаў. І што? Зараз трэба яго прыніжаць , закінуць, як што-небудзь непатрэбнае? Каб зразумець чалавека, трэба ўмець паставіць сябе ў яго становішча, адчуць яго гора. Што ж рабіць?
Я не ведаю! Але, думаю, што змагу яго ўсе ж такі падтрымаць, надаць яму веру ў тое, што ён паспее яшчэ зрабіць шмат добрага. Можа, гэта мая падтрымка будзе той малай ніткай, саломінкай, якая ўтрымае яго ад самагубства? Я не адвярнуся ад яго!
Апошняе слова да людзей, якія, на шчасце, не хварэюць на наркаманію і СНІД. “Да хворых трэба адносіцца з разуменнем. Не псуйце іх і так нялёгкае жыццё. Дайце ім сваё сяброўства!”
Раман Сініцкі,
вучань 10 класса ДУА “Буйніцкая СШ”.