Падведзены вынікі віктарыны «Ад Скарыны да нашых дзён»

Дарагія нашы чытачы!

Падводзячы вынікі віктарыны “Ад Скарыны да нашых дзён”, нам вельмі прыемна канстатаваць, што яна выклікала ў вас вялікі інтарэс. Нагадаем, што праводзілася віктарына з нагоды святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і дзесяць пытанняў, на якія прапаноўвалася адказаць, былі не такія ўжо лёгкія. Нягледзячы на гэта, адказаў было шмат, свае лісты вы дасылалі ў рэдакцыю, а меркаваннямі дзяліліся на сайце газеты.

У любым выпадку, дзякуй усім, хто прыняў удзел у віктарыне! І не засмучайцеся, калі хто крыху спазніўся ці недакладна адказаў на пытанні і не пашанцавала стаць пераможцай. Усё тое, што вы прачыталі, аб чым даведаліся, папоўніла скарбонку вашых ведаў, а значыць, і пашырыла кругагляд.

Асаблівае дзякуй хочацца сказаць вучню 11 класа Буйніцкай сярэдняй школы Андрэю Баравецкаму, вучаніцы 6 класа ДУА “Бракаўскі ВПК ЯС-СШ” Яне Шыла, пастаяннай нашай чытачцы з пасёлка Мірны Але Міхайлаўне Напрэенка, а таксама Алене Станіславаўне Кочатавай і інш.

І “ура!” пераможцам. Самыя поўныя адказы першай даслала Людміла Кірылаўна Шаматранава – настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “Кадзінская сярэдняя школа”.

Не толькі дакладна адказала на пытанні, але і вельмі цікава і прыгожа праілюстравала ўсё Дар’я Аўрамава – вучаніца 8 “Ж” класа ДУА “СШ №21 г.Магілёва”, якая жыве ў вёсцы Палыкавічы.

Правільна адказала на ўсе пытанні віктарыны і вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №22 г.Магілёва” Аляксандра Макарава.

Пераможцы атрымаюць ганаровыя граматы рэдакцыі і падарункі ў час правядзення літаратурна-музычнай гасцёўні.

Ад рэдакцыі – Святлана ДЗЯДУШКА.

Добавить комментарий


YouTube
Instagram
Telegram
VK
VK
OK
Tiktok