Памяць

Вайна не скончана, пакуль апошні вой
Не будзе пахаваны, як належыць,
Вядзецца з часам прынцыповы бой –
Яго зыход ад кожнага залежыць.
Таму ніколі нельга забываць
Пра справы, подзвіг, славу нашых продкаў.
Мінулае належыць шанаваць –
Нямала бед ад памяці кароткай.
Ад войн і іншых разнастайных бед
У памяці надзейная заслона.
Я не адкрыю нейкі Новы Свет,
Што памяць ёсць таксама абарона.
Яна фармуе і мацуе дух,
Гартуе сілу і праўдзівасць зброі…
Бясспрэчна, вызначаюць гэты рух
Мінулых дзён сапраўдныя героі.
Вайна не скончана, пакуль апошні вой
Не буде пахаваны, як належыць,
Не зарастуць дарогі памяці травой,
Зімовая віхура не заснежыць…
Павінны словы клятвай прагучаць
Аб памяці ўдзячнай і сардэчнай…
Бо іншы вынік будзе азначаць –
Мудрэй належыць быць і чалавечней.

Улад Скамарох.

Добавить комментарий


YouTube
Instagram
Telegram
VK
VK
OK
Tiktok