В Могилевской областной библиотеке пройдет вечер памяти, посвященный 90-летию белорусского писателя Ивана Аношкина

“Трапнае слова Івана Аношкіна” – Вечар памяці да 90-годдзя педагога, пісьменніка, журналіста Івана Архіпавіча Аношкіна (1928-2013)

 Іван Архіпавіч Аношкін належаў да нешматлікай, але вельмі каштоўнай кагорты сціплых беларускіх нацыянальных інтэлігентаў. Высілкамі такіх людзей захоўваецца наша мова, краіна, успамін пра нашу велічную гісторыю.

“Пісьменніцкі занятак – не хобі, а вялікая праца душы”, – казаў Іван Архіпавіч, аўтар апавяданняў і гумарэсак, кніг для дзяцей.

Іван Архіпавіч Аношкін нарадзіўся ў 1928 годзе ў вёсцы Антонаўка Чавускага раёна ў сялянскай сям’і. У гады вайны разам з суседскім хлопчыкам падарваўся на фашысцкай бомбе. Потым трапіў у Азарыцкі лагер смерці. Два меншыя браты не выйшлі з таго пекла. Іван з маці і братам Аркадзем цудам уратаваўся. Вясной 1944 года хворага падлетка вызвалілі з няволі савецкія воіны. Ваеннае ліхалецце не адбіла прагу юнака да вучобы і ведаў, запаветнай марай якога было стаць настаўнікам. І ён ім стаў.

У 1947 годзе скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча, у 1964 г. – гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Некаторы час працаваў выхавацелем Далісліцкага дзіцячага дома на Браншчыне, загадчыкам Мышчыцкай пачатковай школы Жабінкаўскага раёна на Брэстчыне.

Больш 20-ці гадоў аддаў журналістыцы – працаваў рэдактарам Чэрыкаўскай раённай газеты, загадчыкам аддзела абласной газеты “Магілёўская праўда”, шмат гадоў узначальваў абласную пісьменніцкую арганізацыю.

Пісаць па-беларуску Іван Архіпавіч пачаў яшчэ школьнікам. Першыя творы з’явіліся ў друку ў 1946 годзе. Але сур’ёзна літаратурнай працай пачаў займацца з 1951 года – пісаў заметкі, фельетоны ў раённых газетах, часопісах “Беларусь”, “Неман”, “Вожык”, “Бярозка”. Першы яго зборнік апавяданьняў і гумарэсак “Лішні мінус” выдадзены ў 1959 годзе.

Затым выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў: “Старыя знаёмыя” (1963), “Брантазаўр” (1973), “Компас паказвае на захад” (1976), “Землякі”(1979), кнігі для дзяцей: “Навічок” (1966), “Алёнчын сакрэт” (1969), “Антонаў ясень” (1981), “Дзве дзяўчынкі, дзве Ірынкі” (1992).

Намаганнямі І. Аношкіна выдадзены, стаўшыя значнымі вехамі ў літаратурным жыцці, калектыўныя зборнікі літаратараў Магілёўшчыны “Галасы Прыдняпроў’я” (1991) і “Дняпроўскія хвалі” (1993).

У 2007 годзе ўдзячныя і любячыя дзеці да 80-годдзя бацькі сваімі сіламі выдалі кнігу “Каханне з памялом”.

Мерапрыемства адбудзецца: 4 красавіка ў 16:30,

актавая зала Магілёўскай абласной бібліятэкі

Уваход вольны

Добавить комментарий


YouTube
Instagram
Telegram
VK
VK
OK
Tiktok