Антон Лабаноўскі: педагогіка – выбар душы і сэрца

Пасля гутаркі з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мяжысецкая СШ» Антонам Лабаноўскім з’явілася жаданне напісаць матэрыял менавіта на нашай роднай беларускай мове, таму што ён не проста выкладае сваім вучням мову і літаратуру, але і вучыць іх любіць яе, шанаваць тыя традыцыі і звычаі, якія стваралі нашы продкі і перадавалі з пакалення ў пакаленне.

Фота: Алег Дзятлаў

Уявіць сабе той факт, што Антон Лабаноўскі можа працаваць у нейкай іншай сферы, немагчыма, бо ў педагогіку ён прыйшоў не выпадкова – прадоўжыў сямейную дынастыю настаўнікаў. Маці яго, Наталля Уладзіміраўна, ужо доўгі час працуе настаўнікам пачатковых класаў у адной са школ Мсціслаўскага раёна. Менавіта яна прывіла сыну любоў да прафесіі, на сваім асабістым прыкладзе паказала, што праца настаўніка – ганаровая і ўдзячная.

Антон Мікалаевіч расказаў, што не памятае такога, каб маці калісьці павысіла голас на сваіх вучняў ці ў адносінах да іх зрабіла нешта непрыемнае. І яго вучыла, што з дзецьмі лепей дамовіцца, чым крычаць на іх. Пачынаючы настаўнік прыняў параду маці да ўвагі, і па сённяшні дзень гэтыя словы з’яўляюцца для яго дэвізам у прафесійнай дзейнасці.

Але чаму менавіта беларуская мова? Тут, па словах Антона Лабаноўскага, сваю справу зрабіла яго настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Селязнёва. Яе заняткі былі незабыўнымі, яны дапамагалі зразумець, што беларуская мова жыве, што на ёй можна размаўляць не горш, чым на рускай. Дзякуючы гэтаму, яшчэ ў школьныя гады Антон зразумеў, што родная мова для яго не проста прадмет, а нешта большае, тое, што жыве ў глыбіні яго душы.

Свой плён дала маладому настаўніку і вучоба ва ўніверсітэце. Сваіх выкладчыкаў ён лічыць зоркамі першай велічыні, на якіх хацелася і хочацца раўняцца. У паўсядзённым жыцці Антон Мікалаевіч часта ўспамінае свайго дыпломнага кіраўніка Алеся Макарэвіча – загадчыка кафедры беларускай літаратуры МДУ імя А. А. Куляшова, заняткі якога з’яўляюцца для яго прыкладам.

Зараз большую частку свайго жыцця Антон Лабаноўскі размаўляе на роднай мове, пастаянна чытае творы беларускіх пісьменнікаў, ловіць сябе на думцы, што і думае таксама па-беларуску, бо часам не можа ўзгадаць нейкія рускія словы. Яго вучняў гэта, вядома ж, цікавіць, таму яны часта пытаюцца, а ці ведае наогул настаўнік рускую мову. Такі інтарэс выклікае ў мовазнаўцы не што іншае, як гонар. Для сваіх вучняў ён хоча стаць такім жа прыкладам, як калісьці сталі для Антона Мікалаевіча яго настаўнікі і выкладчыкі.

У Мяжысецкую сярэднюю школу настаўнік прыйшоў працаваць чатыры гады таму. Сустрэчу з гэтай установай адукацыі лічыць падарункам лёсу. На той час за плячыма Антона Лабаноўскага было толькі два гады педагагічнага стажу. У жніўні 2016 года ён пакінуў гарадскую школу, адпрацаваўшы там па размеркаванні. Трэба было хутка шукаць новае месца працы, і маладому настаўніку прапанавалі яго ў Мяжысетках. Першы візіт у школу ён памятае і сёння: «Ехаў туды, і сэрца замірала ад хвалявання, пытанняў было больш, чым адказаў: як прымуць, колькі дадуць гадзін, як буду дабірацца да працы, улічваючы тое, што маршрут да работы ў два прыпынкі на тралейбусе прыйшлось змяніць на дваццаць кіламетраў з перасадкамі. Але ўсё атрымалася неяк узаемна: школа прыняла мяне, а я – школу».

На той час дырэктарам Мяжесецкай школы была цяперашні начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Наталля Колас, якая дала магчамасць маладому супрацоўніку на справе праявіць сябе, паказаць на практыцы ўсё тое, на што ён здольны. За ўсё гэта Антон Мікалаевіч удзячны Наталлі Уладзіміраўне як старэйшаму і вопытнаму настаўніку. Шмат прыемных слоў з яго боку гучала і на адрас цяперашняй адміністрацыі школы, якая заўсёды матывуе да працы, дапамагае ажыццяўляць прафесійныя планы.

Акрамя таго, што малады настаўнік выкладае вучням мову і літаратуру, трэці год ён з’яўляецца яшчэ і класным кіраўніком.

«Мой 7 «Б» – гэта ўжо частка жыцця, – прызнаецца Антон Мікалаевіч. – Наогул, выхаванне дзяцей – справа адказная. Яе не падзеліш на гадзіны, ёй можна або займацца, або не. Іншага тут не дадзена. Мне пашанцавала з калектывам бацькоў, якія заўсёды на сувязі, гатовыя дапамагчы. Выдатна атрымаецца працаваць толькі ў звязцы. Мая вялікая мара, каб дзеткі не толькі ведалі мае прадметы, але, перш за ўсё, выраслі добрымі людзьмі, выхаванымі. Я чамусьці ўпэўнены, што так і будзе».

Вучні Антона Лабаноўскага добра прадстаўляюць школу на алімпіядах. Напрыклад, у папярэднім навучальным годзе яго вучань Захар Панфіловіч перамог у раённым этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. І для настаўніка, і для сямікласніка – выдатны вынік. Не застаюцца без увагі Антона Мікалаевіча і конкурсы чытальнікаў. Ён плануе стварыць каманду вучняў, якія цікавяцца выразным чытаннем вершаў.

Дарэчы, у конкурсах удзельнічаюць не толькі дзеці, але і сам настаўнік асабіста. Сёлета ён стаў уладальнікам дыплома другой ступені раённага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Учитель года – 2020».

Наконт планаў на прафесійную будучыню Антон Лабаноўскі расказаў, што іх шмат, галоўнае – паспець усё зрабіць. Прафесію ні пры якіх абставінах мяняць не збіраецца, будзе і далей працаваць у школе, а вось што датычыцца Магілёўскага раёна, прызнаецца, што вельмі прывык да яго, прырос, хоць сам родам з Мсціслаўскага. Любіць працаваць з вясковымі дзецьмі, адным з якіх сам калісьці быў, таму ў гарадскую школу перабірацца адназначна не будзе, кажа: «Я – вясковы настаўнік. Гэта выбар душы і сэрца, маіх каранёў. Напэўна, гэта мой лёс…»

Марыя Баранава

 

Дети из дошкольного лесничества «Боровички» приняли участие в открытии арт-объекта

В Могилеве в микрорайоне Казимировка открылся арт-объект, который расположился на 10-этажном жилом доме и стал самым большим в стране. Посвящен

нет комментариев

Новая аллея в честь юбилея Победы появилась в Могилевском районе

В квартале 180 Заходского лесничества Могилевского лесхоза кипела работа – в рамках экологической акции «Лес! Дабро! Парадак!» здесь заложили памятные

нет комментариев

Новый поисковый сезон торжественно открыли на мемориальном комплексе “Буйничское поле”

На легендарном Буйничском поле, где в июле 1941 года развернулись ожесточенные бои за Могилев, состоялось торжественное открытие «Вахты Памяти-2025» —

нет комментариев

Поисковые работы проводят вблизи деревни Тишовка. Что уже нашли?

У деревни Тишовка, где в июле 1941 года гремели орудия и рвались снаряды, сегодня царит сосредоточенная тишина, прерываемая лишь шепотом

нет комментариев

Руководство Могилевской области: Пусть эти праздничные дни будут наполнены теплой атмосферой домашнего уюта

Дорогие жители Могилевской области! Сердечно поздравляем всех христиан со Светлой Пасхой Христовой! Этот праздник и его добрые традиции объединяют многие

нет комментариев

В Беларуси появится централизованная инфосистема здравоохранения

Вопросы создания централизованной информационной системы здравоохранения и цифровизации отрасли рассмотрели в Доме правительства, сообщает корреспондент БЕЛТА. Первый вопрос – о

нет комментариев

С какими вызовами сталкиваются рыбоводы Могилевского района – узнали на примере рыбхоза “Полна”

Основанное в 2009 году, ООО «Рыбхоз «Полна» в Могилевском районе специализируется на выращивании карпа, белого амура, толстолобика, щуки и сома. О

нет комментариев

От пробирки до поля: как в Дашковке Могилевского района рождается суперкартошка

В стерильных лабораториях Могилевской областной сельскохозяйственной опытной станции идет работа, которую можно сравнить с ювелирным искусством. Здесь, среди ламинарных боксов

нет комментариев

Учитель одной из школ Могилевского района спустя 70 лет узнал историю подвига своего деда

Мы часто рассказываем о поисковой деятельности и преданных этому делу людях, благодаря которым удается восстанавливать имена и судьбы погибших в

нет комментариев

Чтобы город стал красивым и уютным. Александр Лукашенко поставил задачу привести в порядок Могилев

Могилев нужно привести в порядок, чтобы город стал по-настоящему красивым и уютным. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил, принимая кадровые

нет комментариев