Летні патруль. Магілёўскі раён
Кожны дзень работнікі Магілёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з выратавальнікамі ТВВОД праводзяць прафілактычныя рэйды па месцах адпачынку каля вады.
Многія грамадзяне не ўяўляюць сабе летні адпачынак без купання. Акунуцца ў прахалодную ваду, паляжаць на беразе – адзін з самых папулярных відаў адпачынку ў беларусаў летам. У асаблівай зоне рызыкі – людзі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення і дзеці. І менавіта таму асаблівая ўвага рэйдавых груп накіравана на выяўленне непаўналетніх, якія купаюцца без нагляду дарослых і на спыненне ўжывання алкаголю.
Адпачывальнікам былі растлумачаны асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадзе, алгарытм аказання дапамогі пацярпелым падчас купання і ўручана тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.